ГРОДНЕНСКАЯ ОБЛАСТНАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ БЕЛОРУССКОГО ПРОФСОЮЗА РАБОТНИКОВ КУЛЬТУРЫ, ИНФОРМАЦИИ, СПОРТА И ТУРИЗМА
19 апреля 2024 года

24 ЖНІЎНЯ 2023 ГОДА Ў ДЭМАНСТРАЦЫЙНАЙ ЗАЛЕ ГРОДЗЕНСКАГА АМЦНТ АДБУДЗЕЦЦА АДКРЫЦЦЁ СПРАВАЗДАЧНАЙ ВЫСТАЎКІ МАЙСТРОЎ НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ І МАСТАКОЎ МАСТОЎСКАГА РАЁНА “НАШЫ ВЫТОКІ”

142

У экспазіцыі выстаўкі прадстаўлена каля 100 экспанатаў, якія выкананы ў розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва: ткацтва, пляценне з прыродных матэрыялаў (саломапляценне, лозапляценне), кераміка, выцінанка, вышыўка, тэкстыльная лялька, мастацкі роспіс і іншае. Асаблівымі накірункамі народнай творчасці, якія дасягнулі значнага ўзроўня на Мастоўшчыне, можна лічыць спіральнае пляцення з травы і разьба па дрэве. Работы створаны супрацоўнікамі аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў ДУ “Мастоўскі раённы цэнтр культуры”, а таксама майстрамі Мастоўскага раёна.

Адметнасцю выстаўкі стануць элементы гісторыка-культурнай каштоўнасці, якія бытуюць на тэрыторыі Мастоўскага раёна: “Традыцыйная тэхналогія ткацтва падвойных дываноў в. Гудзевічы Мастоўскага раёна”, “Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення” (мастацкія практыкі саломапляцення Гродзенскай вобласці); “Беларускае мастацтва выцінанкі” (мастацтва выцінанкі Гродзенскай вобласці).

Адкрыццё выстаўкі адбудзецца 24 жніўня 2023 года а 15.00 гадзіне па адрасе: г. Гродна, вул. Савецкая, 8.

http://gromc.by/