У прыроды няма дрэннага надвор'я...
У прыроды няма дрэннага надвор'я… Не гледзячы на мокры снег і дождж члены прафсаюзнога камітэта спорту і турызму з вялікай ахвотай ладзілі лыжню, каб экстрэмальна і на пазітыве прайшлі раённыя спаборніцтвы «Карэліцкая лыжня-2019» на базе ДАЛ «Вясёлка». Актыўны ўдзел у зімовым свяце прынялі члены нашага галіновага прафсаюза і ў камандзе сярод кіраўнікоў «золата» гонак заваяваў галоўны спецыяліст сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама Генадзій Карпаленка.
Выснова: масавыя зімовыя старты ў чарговы раз даказалі, што лыжы - спорт для моцных духам.