ГРОДНЕНСКАЯ ОБЛАСТНАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ БЕЛОРУССКОГО ПРОФСОЮЗА РАБОТНИКОВ КУЛЬТУРЫ, ИНФОРМАЦИИ, СПОРТА И ТУРИЗМА
19 апреля 2024 года

Свята работнікаў культуры адзначылі ў Дзятлаве

820

Музыкай, добрымі ўсмешкамі гасцей і апладысментамі ў Дзятлаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці пачалося свята, прымеркаванае да Дня работнікаў культуры.

У гэты святочны дзень усім работнікам культуры, ветэранам вялікую ўдзячнасць за іх працу выказала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталля Калодка. Яна пажадала ім моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, каб ніколі іх не пакідалі творчасць і натхненне, каб яны маглі ўсё больш і больш радаваць і здзіўляць гледачоў сваімі канцэртамі, выставамі, мерапрыемствамі. За добрасумленную працу яна адзначыла многіх работнікаў Ганаровымі граматамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Тых, хто 20, 30 і больш гадоў служыць культуры, шчодра аддаючы свой талент і майстэрства людзям, павіншавала старшыня райкама прафсаюзаў работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Марына Бортка.

У гэты дзень асаблівыя словы падзякі за іх працу, цёплыя апладысменты і кветкі былі адрасаваны ветэранам культуры.

Віншаванні з іх першым прафесійным святам прымалі маладыя спецыялісты – творчы патэнцыял і надзея культуры Дзятлаўскага раёна. Па традыцыі, яны прайшлі пасвячэнне ў культработнікаў.