ГРОДНЕНСКАЯ ОБЛАСТНАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ БЕЛОРУССКОГО ПРОФСОЮЗА РАБОТНИКОВ КУЛЬТУРЫ, ИНФОРМАЦИИ, СПОРТА И ТУРИЗМА
19 апреля 2024 года

Прававы прыем у гарадскiм паселку Мiр

694

28 сакавіка ў Мірскім  гарадскім Доме культуры адбыўся прававы прыём грамадзян, які здзейсніў намеснік старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму,  галоўны прававы інспектар Малевіч Дзяніс Віктаравіч.

Тых, хто прыйшоў на прыём грамадзян цікавілі пытанні працоўнага заканадаўства, на якія Дзяніс Віктаравіч даў вычарпальныя адказы. Таксама міране звярнуліся з пытаннямі, якія тычацца добраўпарадкавання гарадскога пасёлка, а менавіта, будаўніцтва аб'язной дарогі, якасці пітной вады і інш.