ГРОДНЕНСКАЯ ОБЛАСТНАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ БЕЛОРУССКОГО ПРОФСОЮЗА РАБОТНИКОВ КУЛЬТУРЫ, ИНФОРМАЦИИ, СПОРТА И ТУРИЗМА
25 апреля 2024 года

Новагодняя елка ў Карэлічах

761

Прафсаюзны ранішнік пад назвай «Навагоднія прыгоды разам з Дзедам Марозам» адбыўся ў Карэлічах. Па - святочнаму зіхацела лясная прыгажуня – ёлка. Дзеці разам з дарослымі і прафсаюзныя лідэры сустракалі самых галоўных герояў свята – Дзеда Мароза, Снягурку, а таксама дзіцячнага кіношнага любімца – Фіксіка і мясцовых «звяроў» з аматарскага аб'яднання «Закрытыя твары» Ярэміцкага ДК.  Не абышлося без вясёлых танцаў, песень, карагодаў і падарункаў. Свята праходзіла ў такім вясёлым хуткім тэмпе, што нават не было і мінуты, каб засумаваць.