ГРОДНЕНСКАЯ ОБЛАСТНАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ БЕЛОРУССКОГО ПРОФСОЮЗА РАБОТНИКОВ КУЛЬТУРЫ, ИНФОРМАЦИИ, СПОРТА И ТУРИЗМА
23 апреля 2024 года

Дзень работнікаў культуры на Дзятлаўшчыне

683

Святочнае мерапрыемства да Дня работнікаў культуры ладзілася ў Дзятлаўскім цэнтры культуры. А перад пачаткам канцэрта ў фае працавала імправізаванае кафэ, арганізаванае пярвічнымі прафсаюзнымі арганізацыямі ўстановаў культуры, куды запрасілі былых работнікаў галіны. Як адзначылі самі госці, вельмі прыемна, што іх не забываюць, запрашаюць на святы, што выдалася такая цудоўная нагода ўбачыцца, пагаварыць, падзяліцца навінамі, даць парады ў рабоце маладому пакаленню.

Работнікаў, ветэранаў працы культуры павіншаваў намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Ігар Кухарэвіч і  ўручыў першыя святочныя ўзнагароды работнікам культуры – гэта Падзячныя лісты старшыні Дзятлаўскага райвыканкама.

 Выказала работнікам культуры словы вялікай удзячнасці і глыбокай павагі за працу і прафесіяналізм начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Калодка. За добрасумленную працу, значны ўклад у справу адраджэння, развіцця і захавання культуры Дзятлаўскага раёна Наталля Яўгенаўна ўзнагародзіла старанных работнікаў граматамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Павіншавала тых, хто мае 20, 30 гадоў працоўнага стажу ў галіне культуры, старшыня райкама прафсаюзаў работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Марына Бортка, пажадала новых творчых ідэй і праектаў усім сваім калегам.

Асаблівыя словы ўдзячнасці за іх працу, цёплыя апладысменты і кветкі былі адрасаваны ветэранам працы культуры.

Па ўжо добрай традыцыі прынялі ў вялікую сям’ю работнікаў культуры маладых спецыялістаў, якім пажадалі творчасці, натхнення, поспехаў.

Старшыня райкама прафсаюза Марына Бортка