ГРОДНЕНСКАЯ ОБЛАСТНАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ БЕЛОРУССКОГО ПРОФСОЮЗА РАБОТНИКОВ КУЛЬТУРЫ, ИНФОРМАЦИИ, СПОРТА И ТУРИЗМА
28 марта 2024 года

Дзень адчыненых дзвярэй «Сустрэнемся ў бібліятэцы»

1093

Якім шпаркім крокам бяжыць час. Яшчэ зусім нядаўна ў верасні мінулага года бібліятэкары карэліччыны сваё прафесійнае свята «Дзень бібліятэк» адзначылі бібліявячоркамі з  імправізіраванай беларускай хатай, беларускімі стравамі, адзенням, песнямі і канешне беларускай кнігай. А ў гэтым годзе – Днём адчыненых дзвярэй. І пачалі дзень лубмобам «Як прайсці ў бібліятэку». З самага ранку прафсаюзныя лідары  сустракалі мясцовых жыхароў, якія ішлі на працу і вучняў школ віншавальнымі флаерамі, зычалі моцнага здароўя, дабрабыту, лёгкага дня  і запрашалі ў госці. Затым адбылася сустрэча з рэдакцыяй аднаго з самых буйнейшых выдавецтваў у Беларусі – РУП «Выдавецтва «Вышэйшая школа», якія завіталі і пазнаёмілі з навінкамі літаратуры (менавіта ў бягучым годзе большай часткай прапанаванай літаратуры папоўніцца кніжны фонд бібліятэк раёна). У гэты дзень прайшлі цікавыя гульні, віктарыны, майстар – класы па вышыўцы крыжом і стужкамі, выцінанцы. Адбылася прэзентацыя «Якім  павінен быць бібліятэкар» і квест - гульня «Мая маленькая радзіма», у якой дзевяцікласнікі адказвалі на пытанні, збіралі пазлы і ўспаміналі вядомых землякоў, якія праславілі свой родны край. А капітанам каманды далі магчымасць папрацаваць «бібліятэкарам на гадзіну».

Таксама ў бібліятэцы чакалі сваіх наведвальнікаў шмат вясёлых і нечаканых акцый «Кніга на вес» і «Кніга - сюрпрыз».

Не абышлося ў гэты дзень і без  віншаванняў. У адрас бібліятэкараў віншаванні даслалі Гродзенскі абласны і Карэліцкі раённы прафсаюзны камітэт работкаў культуры, інфармацаі, спорту і турызму, раённае аб’яднанне прафсаюзаў, Карэліцкі раённы Савет дэпутатаў, і шматлікія віншаванні ад калег.

Удзельнікі раённага літаратурнага аб'яднання «Рэчанька», які дзейнічае пры раённай газеце «Полымя» у адрас бібліятэкараў і ветэранаў бібліятэчнай справы чыталі свае асабістыя вершы, выказвалі словы ўдзячнасці. І як заўжды разам былі работнікі клубнікі і настаўнікі ДУ «Карэліцкая дзіцячая школа мастацтваў», якія выканалі музычныя нумары.

Весела і цікавы было і ў дзіцячай бібліятэцы. Бібліятэкары пастараліся на славу і падрыхтавалі для наведвальнікаў бібліякафэ – бар «Чыталінка», з беларускім квасам і дамашнім печывам, бяспройгрышную латарэю, варажбу па кнігах, фотазону з Беларусачкай і дзіцячы пакой у нацыянальным стылі. Таксама хлопчыкам і дзяўчынкам прапанавалі мультфільмы, настольныя і рухомыя беларускія гульні, майстар-клас па аквагрыме ад Дома рамёстваў. Лялечны тэатар «Васілёк», які пачаў працаваць пры дзіцячай бібліятэцы, паказаў немаўлятам імправізацыю  «Жылі – былі» па матыву беларускай казкі «Зайкава хатка».

На працягу ўсяго дня ў кожным аддзеле бібліятэкі працавалі кніжныя выставы з шыкоўным падборам літаратуры «Вітаем цябе, беларуская кніга!», выставы вышываных карцін і сурвэтак, драўляных і гліняных вырабаў, вырабаў з лазы, саломы і бісеру, сухіх лісцеў  і вырабаў з бумагі. З вялікай зайздросцю хачу сказаць, што ўвесь гэты цуд створаны рукамі нашых паважаных чытачоў, жыхароў Карэліч.

                                                           

Гродзенская вобласць