ГРОДНЕНСКАЯ ОБЛАСТНАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ БЕЛОРУССКОГО ПРОФСОЮЗА РАБОТНИКОВ КУЛЬТУРЫ, ИНФОРМАЦИИ, СПОРТА И ТУРИЗМА
25 апреля 2024 года

Балеем за нашых!

1051

У Карэліцкім райкаме прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі спорту і турызму ізноў свята. На гэты раз гэта цудоўная паездка на II Еўрапейскiя гульні, якая адбылася 26 чэрвеня. У гэты дзень прафсаюзныя лідары і сацыяльныя партнёры пабывалі ў Заслаўлі на грэблі на байдарках і каноэ. Але спачатку члены прафсаюза з экскурсiяй наведалі мясцовы этнаграфічны комплекс «Мельница» (Млын), дзе пабачылі паравы млын, хату завозніка, свіран і кузню. Экскурсавод вельмі цiкава расказаў пра маёмасць  канца XIX і пачатка  XX стагоддзя, паказаў экспанаты.  А затым усе адправіліся на спаборніцтвы, дзе з вялікім энтузіязмам падбадзервалі нашых спартсменаў.

“Нашы ураджанні – вельмі спадабалася! Уся наша каманда на цэлы дзень акунулася ў атмасферу святочнасцi, гонару, пазітыву і прыгажосцi. І мы вельмі рады, што менавіта ў нашай краіне проходзіць такое цудоўнае спартыўнае свята” -  паведамiла Наталля Казарэз, старшыня Карэлiцкай раённай арганiзацыi Беларусскага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі спорту і турызму.

Па матэрыялах Карэлiцкай раённай арганiзацыi Беларусскага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі спорту і турызму.